|
|
Wednesday, November 19th, 2008
| |
1:11 pm - Вільня
|
Наведаў Вільню другі раз за гэты год. Цудоўны горад... Адпачываю там душою і целам. Шкада, што была магчымасць пабыць там толькі два дні... З задавальненнем пажыў бы там з тыдзень. Толькі вось пафатаграфаваць амаль не атрымалася - надвор'е было неспрыяльным. І яшчэ, чым больш падарожнічаеш, тым больш хочацца. За гэты год было чатыры паездкі, даволі шмат, а такое пачуццё,што амаль нідзе не быў.
current mood: sleepy
|
|
(comment on this)
|
| Friday, October 10th, 2008
| |
2:36 pm - Так проста пішу
|
|
Ну вось, столькі часу мяне тут не было, і нічога я не пісаў. І часу не было, і не хацелася. Калі ўсё добра, дык пісаць няма чаго. Паспрабую ізноў пачаць, можа што і атрымаецца. Хаця, можа і не атрымаецца, бо акрамя гэтых , гэтак мовіць, уступных слоў, паведаміць спадарству нічога не маю!!! :)
|
|
(comment on this)
|
| Monday, August 14th, 2006
| |
11:43 am
|
16-га ад'язджаю адпачываць. Ізноў Латвія. І зноў зусім ненадоўга - на 5 -6 дзён. Але радасці стооолькі!!!! :)
current mood: happy
|
|
(2 comments | comment on this)
|
| Thursday, July 27th, 2006
| |
11:46 am
|
Сёння другі раз стаў кросным бацькам. Відаць, карма ў мяне такая.
current mood: cheerful
|
|
(comment on this)
|
| Saturday, July 8th, 2006
| |
10:34 pm
|
Рамонт раблю дома, вось! Хутка буду такім майстрам! Тынкоўка сценаў? Ды няма пытанняў! Раз-два і ўсё добра! Ну, ва ўсялякім выпадку, спадзяюся, што добра! А яшчэ спрабую нарэшце прадаць машыну. Учора цэлы вечар страціў з-за гэтага. Патэлефанавала адна нейкая мадама, дамовіліся аб сустрэчы, прыехаў, чакаў-чакаў - няма! Спрабаваў патэлефанаваць - не здымае. Потым,нарэшце, ёсць кантакт, у выніку якога яна паведаміла, што ўжо дзесьці паспела выбраць іншую машыну. Цікава, няўжо цяжка было патэлефанаваць, папярэдзіць, што сустрэчы не будзе....
|
|
(comment on this)
|
| Monday, June 19th, 2006
| |
12:23 pm
|
Нечакана зразумеў, як даўно я тут нічога не пісаў. Проста не хапае часу. А можа проста нічога цікавага не адбываецца. Усё, як заўсёды. Канчаткова вырашыў прадаваць машыну. Гэта зусім дрэнна. Затое лета нарэшце надышло! Гэта выдатна! І хутка жнівень, і я паеду з нашае цудоўнае краіны адпачываць ад усяго, хоць і ненадоўга. Дзякуй і на тым.
current mood: good
|
|
(comment on this)
|
| Monday, April 24th, 2006
| |
12:02 pm
|
Нарэшце мая атэстацыя скончылася. Вынікі заўтра. А яшчэ адвечная праблема - як бы гэта так працаваць, каб зарабіць дастаткова грошай. Здаецца, апошнім часам заробкі даволі добрыя, а ўсё роўна не хапае на ўсе, што запланавана. А 3 траўня да нас прыязджае Brainstorm. Збіраюся на канцэрт, ага! :) Вось такое ў мяне жыццё.
current mood: calm
|
|
(comment on this)
|
| Thursday, March 23rd, 2006
| |
6:06 pm - Рэвалюцыя.....
|
Звычайна стараюся не пісаць нічога на тэму палітыкі... За апошнія дні ў галаве шмат думак было, і, на жаль, усе песімістычныя.... Рэвалюцыя, ага.... Проста смутна і прыкра..... І гэта ўсё???? І гэта ўсе незадаволеныя???? Іншых усё здавальняе????? А далей што?????? Рэвалюцыя памерла? Можа, са слоў нашых апазіцыйных лідэраў, рэвалюцыя і адбылася ў галовах нашых людзей, але што гэта мяняе???? Прынцыпы "толькі б не было вайны" і "мая хата з краю" як панавалі, так і пануюць.... Відаць, я чагосьці не разумею папросту.... Можа трэба пайсці палячыцца крыху, стаць таксама задаволеным і жыць як усе... А я тут нейкімі ідэаламі свабоды, дэмакратыі і адраджэння культуры баўлюся... А яшчэ хочацца напісаць аб тым, што ў "самага галоўнага і вялікага прэзідэнта" сабралася сапраўды вельмі моцная каманда... Так мазгі людзям прамываць!!! І кожны крок апазіцыі апярэджваць і паварочваць на сваю карысць... Як ні павярні, а задаволеных на самой справе шмат. І становіцца ўсё больш. І ад гэтага проста жахліва становіцца...
current mood: apathetic
|
|
(comment on this)
|
| Monday, March 13th, 2006
| |
11:28 am - во як!
|
Здаецца, я выйграў у латарэю.... Упершыню ў жыцці! Ну, праўда, дробязь, тысяч сем, і яшчэ не ўпэўнены, пайду ў банк, яшчэ праверу....
current mood: good
|
|
(comment on this)
|
| Monday, March 6th, 2006
| |
9:45 am
|
Не хочацца аніякага негатыву, вясна ўсё ж... ну, хаця б календарная... але, вось цікава, збярэшся пачытаць фрэндленту, а там запісы з суполкі minsk_by... І што? Уууууууу, ну пра палітыку маўчу ціхенька.... Гэта ўжо звыклым здаецца, што спрэчкі ідуць на не зусім(не, лепей зусім не...) высокім культурным узроўні. Ну добра, палітыка - тэма спрэчная, балючая, сам магу разысціся, калі што. Але часта на нейкі абсалютна нейтральны пост, які не кранае нічыіх пачуццяў і поглядаў, абавязкова хтосьці асабліва разумны пачынае сыпаць такімі каментарамі, што проста дзіву даешся.... І адкуль столькі жоўці ў людзях.... Народ нейкі неадэкватны пайшоў, ага...
current mood: disappointed
|
|
(comment on this)
|
| Thursday, February 9th, 2006
| |
6:26 pm - Хм.....
|
Паціху глыбей знаёмлюся з новым калектывам, а ён (ці яны, лепей) знаёмяцца са мною. І тут адна новая калега ў размове так нечакана пытаецца, колькі мне год. Калі высветлілася, што чвэрць стагоддзя ўжо ёсць за маімі плячыма, калега бязмерна здзівілася, і на маё пытанне, што выклікала такое здзіўленне, паведаміла, што я на свае 25 не выглядаю. Далей усё перацякло ў жарт, і даведацца, колькі ж яна думала, мне гадкоў, не атрымалася. Але пэўныя думкі ў галаве абудзіліся. Ну, я ведаю, што выглядаю маладзейшым, чым ёсць на самой справе, але наколькі маладзейшым? І ці добра гэта? А можа наадварот...
( for mashamonarque )
current mood: curious
|
|
(2 comments | comment on this)
|
| Thursday, February 2nd, 2006
| |
2:31 pm
|
Як даўно нічога не пісаў.... Столькі ўсякіх думак было, столькі хваляванняў, падзей, а пакуль дойдзеш да кампьютара і пісаць ужо нешта не хочацца, эмоцыі з думкамі знікаюць. Але галоўнае - усе хваляванні наконт атэстацыі на новай працы засталіся ў мінулым. Нарэшце ўчора яна адбылася, і вынікі яе добрыя! Нават вельмі добрыя, бо мне далі больш высокую катэгорыю ,чым гэта звычайна бывае пасля такой першай атэстацыі, а гэта значыць, заробкі мае таксама будуць больш прыемныя! Сёння маю заслужаны адпачынак, а ў суботу будзе першы сапраўдны працоўны дзень, бо дагэтуль трэба было толькі вучыцца, да рэальнай працы не дапускалі. Так што уррррааааа!!!!!! ;)
( english for mashamonarque )
current mood: satisfied
|
|
(3 comments | comment on this)
|
| Thursday, January 12th, 2006
| |
7:39 pm - Запіс
|
Вось, пачалося новае жыццё ў новай кампаніі. Працаю пакуль гэта цяжка назваць, проста вучуся. А вывучыць трэба стоооолькіі!!!!!! Ужо не ведаю , ці прайду атэстацыю пасля месяца навучальнага працэсу. А так добра, здаецца, усё. Святы ўжо засталіся ў мінулым. Ды нейкія і не святочныя святы былі, бо я, як заўсёды, захварэў на Новы год. І без кампьютара з нетам цяжка. На новай працы пакуль што неяк няёмка лезці ў інтэрнет па асабістых справах. Вось такое жыццё...
current mood: calm
|
|
(2 comments | comment on this)
|
| Thursday, December 29th, 2005
| |
11:57 am - Са святам!!!
|
Ну, з чарговым Новым годам, які вось-вось прыйдзе. Ну і HAPPY NEW YEAR!!!!
current mood: cheerful
|
|
(comment on this)
|
| Thursday, December 22nd, 2005
| |
12:13 pm
|
Дзённік Бабы Броні ізноў з'явіўся. Ну дзякуй Богу!!!! :) Ну і з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым усіх!!!!
|
|
(comment on this)
|
| Monday, December 19th, 2005
| |
1:42 pm
|
|
Толькі што ўбачыў, што дзеннік Бабы Броні выдалены.... Так шкада! Можа хто што ведае, чаму???
|
|
(comment on this)
|
| Friday, December 16th, 2005
| |
1:54 pm - 25
|
Сёння мне 25. Усе віншуюць, прыемна.... Настрой у перыяд чакання гэтае даты быў горшы , а сёння так і нічога. Можа, дзейнічае той факт, што нарэшце знойдзена новая праца... Увогуле, здаецца, жыццё паляпшаецца... Але ж нейкае непрыемнае пачуццё ўсе ж такі дзесьці глыбока хаваецца і нагадвае пра сябе... Ужо ДВАЦЦАЦЬ ПЯЦЬ!!!!!!! А час ідзе ўсё шпарчэй. Столькі не зрабіў, столькі не здолеў зрабіць... А трэба паспяваць, каб потым не было шкада за марна пражыты час.
( english for mashamonarque )
current mood: thoughtful
|
|
(comment on this)
|
| Wednesday, November 16th, 2005
| |
7:28 am - Проста запіс
|
|
Часу пісаць тут няма. Паспяваю толькі чытаць. і то нерэгулярна. Трэба ўсё ж такі падумаць аб кампутары дома. І працу хутчэй знайсці таксама трэба, ага...
|
|
(comment on this)
|
| Tuesday, October 25th, 2005
| |
5:02 am - Апошні дзень
|
Ну вось, апошні працоўны дзень тут. Што далей? Вельмі непакоіць адсутнасць інтэрнэту дома... цяжка будзе, ага. Хаця, відаць, гэта не тое, аб чым трэба непакоіцца зараз.
( for mashamonarque )
current mood: apathetic
|
|
(1 comment | comment on this)
|
| Monday, October 24th, 2005
| |
12:55 am - заблытаўся...
|
Зараз адмовіўся ад усіх трох прапаноў, што былі па новай працы. Чаго шукаю, куды пайду, не ведаю... Ісці працаваць, таму што так трэба, больш не хочацца, а знайсці тую працу, якая бы мне падабалася, нешта не атрымліваецца, бо так і не вызначыў для сябе, што мушу рабіць... Крызіс, ага... Вось як у амерыканскіх фільмах, у героя ўсё нешта не так, дык ён збіраецца, пераязджае куды-небудзь у іншы горад, а лепей - краіну, і пачынае новае жыццё. Таксама хочацца... але грошай нешта недастаткова...
( for mashamonarque )
current mood: depressed
|
|
(comment on this)
|
|
|
|
|